Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Моцная кава

Моцная кава
бяз цукру,
а на падлозе снег.
Ведаеш,
больш я ня буду
слухаць твой
дзёрзкі смех.
Пылам забруджаны
ружы,
горкія словы
на смак.
Быў ты
калісьці любы.
Зараз жа-
проста так.
Вынішчыць змог
каханне,
сэрца аддаў
мане.
Хай жа маё
світанне
станецца без
цябе.
Больш не гукай
дарэмна
і не кажы:”прабач”.
Восені каралеўна
я захінусь
у плашч.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Моцная кава - Таццяна Барысава