Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Імправізацыя на тэму: “Каханне

Браць зь мяне сястра прыклад
Ва ўсім ня трэба,
Бо любіў дзяўчатак шмат
Хай прабачыць неба!
Што з таго каб ня любіў?
Ня знаў асалоды?
Я б і шчасця ня дабыў
У маладыя годы.
Жыў бы сам сабе савой
Ды карпеў у домі.
Лепш зь бялявай галавой
Спаці на саломі.
Хараство багінь міне
Як вясною кветкі,
Можа ўспомняць дзесь мяне
Чые-небудзь дзеткі!
Бог усім любоў дае
Бо ён літасцівы!
А мае ці ня мае-
Хай жывуць шчаслівы!
Хай растуць! Сабе й другім
Шчасцейка прыносяць!
Хай даюць дабро жывым!
Мертвыя ж ня просяць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Імправізацыя на тэму: “Каханне - Стась Высоцкі