Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ад цывілізацыі не ўцячэш

Перастану я чытаць
І глядзець, і слухаць –
Не хачу я болей знаць
Тэлебайкі хлусаў.

Прэч адкіну ад сябе
Часопісы, газеты –
Надаела ў барацьбе
Быць з астатнім светам.

Чым хужэй за нас жывуць
Тыя ж папуасы?
У галовы не бяруць
Нашы выкрутасы!

Невядома ім кіно,
Секс, тэлерэклама…
А дзетак робяць, усё адно,
І яны таксама!

Ім не трэба інтэрнэт,
Пошта, тэлефоны –
Голым ім, ў любы мамент,
Даступныя ўсе зоны.

Жыве недзе папуас –
Радуецца свету.
Не імкнецца на Парнас,
У згрызоту гэту.

Папуасам тым мне стаць
Раней было бы трэба.
А цяпер… Ну што сказаць?
– У нас не тая глеба!

-Як ты, Пётра, ні брыкай –
Мусіш жыць цывільна.
Эсэмэску запускай –
Уключай мабільнік!

2010 г.

Верш Ад цывілізацыі не ўцячэш