Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прашу, не маўчыце, сняжынкі

Я прашу, не маўчыце, сняжынкі,
Супыніце палёт на зямлі,
Адкажыце, чаму да сцяжынкі
Толькі гора, нянавісць вялі;
Калі мы ўбачым світанне,
Якога чакаем даўно;
Адкуль на планеце каханне,
Што трывожыць сардэчка маё?
Я прашу, не маўчыце, сняжынкі,
А ідзіце павольна на свет.
Можа быць загарыцца іскрынка,
Можа новы ўзляціць запавет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прашу, не маўчыце, сняжынкі - Павел Урбан