Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брады

На карце вялікай краіны
Ёсць кропка маленькай зямлі,
Любімы куточак радзімы-
Там кружаць мае жураўлі.

Між рэчак, балот і затокаў –
Усюды хапала вады.
Пачатак жыццёвых вытокаў –
Маленькая вёска Брады.

Тут неба глядзела ў донца.
Бядою вада не была.
Між лотаці жоўтай, як сонца,
Палеская вёска плыла.

Пасля асушылі балоты,
Засеялі гоні, палі.
Багатымі сталі ўмалоты,
Ды зніклі мае жураўлі.

Пусцела і вёска з гадамі –
Жылых усё меней двароў.
Пахілымі легла платамі
У чаканні сваіх спадароў.

Ды мы не прыйшлі, не схацелі,
Аселі на землях другіх.
У сны жураўлі прыляцелі
І трубяць самотна ў іх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Брады - Наталля Каліцька