Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай будзе



Хай будзе то, што йдзе само –
Няпрошана, нязвана,
Што ўследку сьцелецца за мной,
Палатнінай саматканай,

Ад дум без слоў, начэй без сноў,
З радкамі – нечакана,
Дзе памяць снуе верцяно,
Аб днях пражытых, льняных.

Аб тым, што была – не – збылось,
Аб веліччы каханьня,
Аб тым, што жыта-пражыто,
Без шкадаваньняў малым.

Хай будзе так і будзе то,
Як наканавана –
Усё, што лёсам мне дано
І ўсё, што людзям дана.
-10.09.12.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хай будзе - Міхась Карцялёў