Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я б з табой зацвіла белай ружаю

Я б з табой зацвіла белай ружаю,
Дзікай ружаю ля вады,
Не была б ніколі прастужанай,
Не пазнала б тады бяды.
Без цябе я – травы быліначка,
Хмарка цёмная за ляском,
У дзікім полі адна сцяжыначка,
Цень пакутная за вуглом.
Я б з табою была царэўнаю,
Без цябе – адзіноцтва слуп.
Дык зрабіш мяне каралеўнаю,
Пацалуй водар свежых губ.

6 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я б з табой зацвіла белай ружаю - Галіна Хейлік