Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кліч жыцця

Адшумеў, адыграў шлюбны вальс Мендэльсона
Кахання суквецце, пара – краса.
Сэрцаў пяшчотнасць пяе ўнісонам
Кветам буўным гукае вясна.
Незнаёмых раней усплеск адчуванняў
Адазваўся аддана выкрыкам услых
Абуджаючы кліч патаемных жаданняў
Плённым стаў ад пачуццяў зямных
І той позірк вачэй не адвесці ўлюбёных,
Калі здзейснілась мара такога быцця
І загадкавай стала ўсмешка Мадонны –
Прабіваўся расточак другога жыцця!
2014г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кліч жыцця - Галіна Лазіцкая