Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любіце маму

Любіце сваю маму,
Цаніце сваю маму,
Бо заўтра матулі не стане…
Даруйце сваёй маме,
Званіце сваёй маме,
Бо заўтра матулі не стане…

Часцей прыязджайце да дому,
Кажыце прыемныя словы,
Даруйце ёй сэрца праменні –
І зробіцца маме прыемна!
Бо мама заўжды вас чакае,
Хвалюецца, успамінае,
Жадае вам лепшае долі,
Кахання і веры, спакою.
Вы слухайце мамы наказы,
Яна вам не зробіць абразы.
Яна вас адно прыгалубіць,
І зноў пацалункам пабудзіць.
Яна – гэта ваша крыніца,
Навучыць як трэба маліцца,
Калі вас бяда напаткае –
І мамы раптоўна не стане…

Любіце сваю маму,
Шануйце сваю маму,
Бо заўтра матулі не стане…
Кажыце сваёй маме,
Як любіце маму,
Бо заўтра матуля Анёлам стане…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Любіце маму - Антон Янкоўскі