Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Кава

Мне сніўся сон: на полі сечы,
Дзе бітва жорсткая была,
Знянацку мне ўпілася ў плечы
Чужынца вострая страла.

Заслала вочы мне імглою.
I голас ратных згукаў сціх…
Крыжак спыніўся нада мною
I вырваў дзіду з рук маіх.

I я з палонам прымірыўся:
Што спадзявацца мне на цуд?
Ды ЁН перада мной з’явіўся
I рукі вызваліў ад пут.

I так сказаў: “Я грозны КАВА*
Нягожа быць табе рабом.
Вось меч. Або памры са славай,
Ці будзь заўжды папіхачом!”

I сілу я адчуў, і рушыў
Туды, дзе жорсткі бой кіпеў…
I за сабою чуў я мужны,
Непераможны, зычны спеў!

* Кава – бог вайны ў старажытных славян

Верш Кава