Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куст ажыны



Ах ажыны, мае ажыны,
Як кранууся шыпа рукой,
Дык на памяці – твар дзяучыны,
Што калісь я крануу душой
Бы мядзведзь, што раней падскочыу
Ад жадання шукаць вясну
Касалапа, я лесам – лёсам,
Ішоу к ажынаваму кусту.
Дрэвы ветрам: – пастой, трымцелі,
Быццам тыя мае сябры,
Не хадзі пасярод завеі,
Бо яна замяце сляды.
Не хадзі, дачакайся лета,
Бо у зімку няма пладоу
Я ж адказвау на усё на гэта:
– Мне мароз, не змарозіць кроу.
Сэрца вельмі цяпла хацела,
Не паслухаушы шэпту дрэу
Я пайшоу, як вар`ят агалцела
Быццам розумам захварэу…
Я ішоу і мая сцяжынка
Давяла мяне да куста,
Ох, што можа зрабіць дзяучынка,
Ох, ажынавая чарната!
Не знайшоу я у рэшце ягад,
А нічога нат не знайшоу,
Толькі розумам атразвіуся,
Толькі сэрца сваё скалоу.
Вельмі сумны, але цвярозы
Я адшукваць свій лёс пайшоу,
Ты, прабач мяне, куст ажыны,
Што у зімку к табе прыйшоу…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Куст ажыны - Аляксей Баранау