Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трымай за руку мяне, Божа



Стаю каля прорвы, трымаеш мяне за руку.
Здаецца, адпусціш на хвілю – і ўжо упаду.
І быццам усё гэта сон, быццам усё гэта не са мной.
Вядзі мяне, Божа, далей, бо мушу ісці за табой.

Трымай за руку мяне нават тады, калі грэх авалодвае мной.
Дай сілы на тое, каб зірнуць у вочы Праўдзе, і ў ёй знайсці супакой.
Трымай за руку мяне нават калі я пачну яе адпускаць.
Прытулі мяне да сябе, о Пане, і не дай ад Цябе ўцякаць.

У акіяне штодзённых грахоў не дай назаўжды патануць,
Сярод крыкаў людскіх і шалёных натоўпаў памажы мне твой голас пачуць.
У свеце вялікім, дзе роспач пануе, упасці не дай у адчай.
Вядзі са сабою, о Пане, і збіцца са шляху не дай!

…Любоў твая мяне грэе, і сілы дае на жыццё.
Не дай мне, о Міласцівы, кануць у небыццё.
І ў Тваім Валадарстве, якое завецца Рай
Трымай за руку мяне, Божа, і ніколі не адпускай.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трымай за руку мяне, Божа - Аляксандра Крыловіч