Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вайна



А мы, з братам, аднойчы на войну пайшлі,
А з вайны мы зь ім толькі адну сьмерць прынясьлі
І на заўтра прачнулісь, а ў душы пустата,
Толькі вострыя зубы, ды ў крыві барада.

Паласатае неба, ды пустая зямля,
Сонца шэрае ў небе, коле, нібы пятля,
Будзем поле сеяць, крывей паліваць,
І апўначы пойдзем ураджай зьбіраць.

Ты расьцi, расьці, што мы з братам пасеем,
Ты расьці, расьці, прарастай тое семя,
Скора будзем з братам поле засяваць,
А над намі гракі ды вароны лятаць.

І апоўнач мы з братам на палетак прыйшлі,
А на полі тым адны крыжы ўзышлі…
А ці думалі мы, як на войну ісці,
Што прыдзецца нам адну сьмерць прынясьці..?



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вайна - Аляксандар Дулуб