Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зоркі слова

Зоркі ззяюць у цемным небе,
зоркі слова Беларусі.
Думкі іх аб чорствым хлебе,
што ўчора крышыў гусям.

Можа вочы іх аслеплі,
бо не бачуць далей носа,
на старой паселі мэблі
і глядзяць на свет так коса.

Ці ж цяпер не час пісаць
аб радзіме з светлай мэтай?
Голас дзе людзям шукаць,
Вы, пісьменнікі, паэты?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зоркі слова - Алесь Борскі