Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прывітанне растання

Мільён разоў сустрэліся,
разышліся мільён разоў…
Жавалі кахання нас чэлюсці,
і выплёўвалі зноў і зноў.

Я радасны быў
і шчасцем забіты.
Застаўся адзін
без чыстай малітвы.

І голадам сэрца хрыпела,
Прасіла каханне сабе.
А ты маніла, сапела,
душа дрыжэла у пастыднай галыцьбе.

Ну і што ж?
Трэба жыць, мая Венера,
з усмешкай на вуснах…
Мы каханне мяняем,
што ж, такая манера,
і праблема наша
толькі ў густах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прывітанне растання - Алесь Борскі