Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі памру

Калі памру, хай пахаваны буду я
Пад сцягам бел-чырвона-белым і пад гербам,
Каб працягнулася ў сэрцы барацьба
І каб застацца пасля смерці верным…

І барацьба мая ў сэрцы назаўжды
Застанецца пасля і пахаванняў
Каб не было паміж народам тут мяжы,
Каб не было да рускага кахання

Я уздымуся з могілкі сваёй,
Каб расказаць за што трэба змагацца,
Каб перадаць сваё вам пачуццё
І каб навечна з вамі тут застацца.

Каб працягнулася ў сэрцы барацьба
За мову, сцяг, за герб трэба змагацца…


Верш Калі памру - Зміцер Белуш