Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Луг нагрэты пад вечар ачах

Луг нагрэты пад вечар ачах,
I прыціхла рака Бяроза.
Нешта позна няма драча,
Мо прыстаў у даўгой дарозе.

Ён здалёку ідзе пехатой,
Узляціць над ракой ці морам.
Лугавы яго цягне настой,
Там з ім травы і птушкі гавораць…

Пад нагамі свая зямля,
А на лузе так росна і ціха.
Ныюць ногі,
З дарогі баляць.
На карчы драч падрэмле крыху.

Праскрыпіць ён драздам уначы,
Як адыдуць стамлёныя ногі:
– Я жыву на карчы,
Я жыву на карчы!
He забыў я дадому дарогі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Луг нагрэты пад вечар ачах - Юрась Свiрка
«