Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сыну

Пад стосам блакітных пялёнак
хаваеш маленькія крылы.
Ірвешся з усіх абалонак
у гэты слезатачывы
свет. Ён майго адгалосак,
а межы табой абраныя,
магчыма, ўжо філасоўскія:
па Розанаву ці Разанаву.

Цяпер я напалавіну
ўся. Ірву абалонкі.
Залізваю шнар пупавіны
зялёнкай.


Верш Сыну - Ярына Дашына