Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не прапяю

Я д’яблу гімн не прапяю
I за мільён даляраў,
Хоць і грашу, гарэлку п’ю,
Жыву-скрыплю затару.

Я д’ябал сам? Што ж, можа быць…
Але іду да Бога.
Я іншых не хачу вучыць,
Якой ісці дарогай.

А ёсць жа – вучаць і вядуць,
Уладна шлях нам чэрцяць.
Яны не кураць і не п’юць,
Аднак – якія ж чэрці!

З-за ўлады кінуць і сям’ю,
Пасадны трон – іх мара.
Я д’яблам гімн не прапяю
I за мільён даляраў!


Верш Не прапяю - Янусь Малец