Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчынка з чырвонымі ружамі

Дзяўчынка з чырвонымі ружамі
Прабегла праз раніцу светла
Па вуліцы Веры Харужай
З прыгожым вялікім букетам.

Было ў гэтым штосьці дзівоснае,
Шчаслівае і веснавое.
Услед ёй глядзелі дарослыя,
Як быццам на штось незямное.


Верш Дзяўчынка з чырвонымі ружамі - Янусь Малец