Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З разамлелых пупышак

З разамлелых пупышак
Выпырхнулі неяк раніцою
Мільярды зялёных птушанятак.
Абселі яны галінкі
I залопалі кволенькімі крыльцамі –
Мусіць, хацелі зляцець на зямлю,
Ды збаяліся…
Так і засталіся яны
на дрэвах сядзець да восені
I спяваць сваю зялёную песню…


Верш З разамлелых пупышак - Янка Сiпакоў