Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прымус

Ты прымушаеш наўмысна мяне
Забыцца на светлае сёння,
Дыхаць табою нібыта ва сне,
Потым спускацца ў затонне.

Ты выпадкова прымусіў мяне
Жыць у непрытомным чаканні
Вяртання твайго ў жаданай скрусе
Скрозь слёзы журбы, развітання.

Ты незнарок прымушаеш мяне
Залежнаю быць ад абставін,
Сюжэты шукаўшы на голай сцяне,
Пакінуў змагацца з уласным каханнем.


Верш Прымус - Вольга Турмовіч