Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ў свеце ідзе вайна

Калі ў свеце ідзе вайна,
Вынішчае зямлю і неба,
Спапяляе ўсё яна
Сваім подыхам азвярэлым.
Хіба хто з нас вайны хацеў?
Не чакалі яе і не звалі.
Забірае вайна людзей,
Забірае ў нябесныя далі.
Людзі добрыя, супраць вайны
Мы павінны стаяць гарою.
Памажыце маёй зямлі,
Каб не стрэцца з такой бядою.


Верш Калі ў свеце ідзе вайна - Вольга Казун