Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мінская балада

“Люблю мінчанак маладых,
Ад іхніх ног займае дых…” –
Гаворыць сябра, і ўздыхае,
I поўны келіх выпівае.
I сёння бар яму, як рай.
Музыка, грай! Музыка, грай!
I не глядзі, што мы п’яныя,
Галоўнае, што мы жывыя
I разумеем прыгажосць.
А ў прыгажосці – д’ябал ёсць.
– О як бы іх я распранаў!
О як бы іх я цалаваў! –
Гаворыць сябра, вар’яцее
І многа п’е, а піць – не ўмее,
Але ўсё ж помніць пра дзяўчат.
На іх кідаючы пагляд,
Зноў поўны келіх налівае.
Душа жыве, душа спявае:
– Люблю мінчанак маладых,
Ад іхніх ног займае дых…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мінская балада - Віктар Шніп