Верш БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР
(13.11.1806–23.12.1831)
Юная графіня, ты не хочаш танчыць,
Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх,
І не спаць начамі, зоркі ў небе бачыць,
Нібы россып кветак побач ног сваіх,
Бо не час для танцаў, бо твая Айчына
Больш трываць не можа здзеку чужакоў.
І няхай паўстанне– гэта шлях мужчынаў
Да прыснёнай волі праз агонь і кроў–
Ты яго абрала, нібы пакахала
Маладога воя, што аддаў табе
Пад тваё ўладанне і душу, і цела…
Завіруха ў лесе ноч усю гудзела,
Ля цябе спявала, плакала ў журбе.
Ну а ты шаптала горача малітву
І, як свечка, гасла на вачах сяброў.
Мы свой край не страцім, праіграўшы бітву,
Бо за волю края пралілася кроў,
І яна святая, як і ты святая
Для зямлі, якою заўтра станеш ты–
І ўваскрэснеш зоркай па-над нашым краем,
Краем, што аднойчы выйдзе з цемнаты…
19.07.2008
Ещё вершы:
- БАЛАДА ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ (9.08.1910-7.04.1983) Воля на чужыне, На Радзіме краты. Выбар– невялікі, Толькі выбар ёсць. Вецер сумна вые, Воўчы цень ля хаты У […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (СІРОТКІ) (2.08.1549 – 28.02.1616) Абсягі Вялікага Княства з табою, Як продкаў тваіх у табе жыве кроў. Каменне і травы й […]...
- Было так радасна і хораша! Было так радасна і хораша! Ты, як агонь, ахапляла горача. Было так дзіўна і цікава! Ты, як вада, мяне абцякала. […]...
- БАЛАДА ВІЦЕНЯ (?–каля 1316) Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца Наперадзе князь на бялюткім кані І меч у яго, быццам бы бліскавіца, І вораг, […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842) Парыж, як лёд, халодны і чужы. Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму, Каб на тваім, нібыта меч, […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА БАРБАРЫ РАДЗІВІЛ (6.12.1520-8.05.1551) …А Кракаў не плакаў, а плакала Вільня. Карона, як зорка з нябёс, з галавы Кацілася ў змрок адзіноты магільнай […]...
- БАЛАДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ (8.09.1514) Не вясна, ды Крапіўна ля Воршы, Як з палону, ідзе з берагоў. І крыляе над ёй чорны коршак, Бо […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДВАРЧАНІНА (08.06.1895-08.12.1937) Пакуль ёсць школы-мова не загіне І родны край не згубіцца ў снягах, А будзе незалежнаю краінай, Дзе кожны ўспомніць […]...
- БАЛАДА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА (23.01.1808-17.12.1884) Не трэба чужога, не трэба чужога! Ні грошай, ні мовы, ні Бога,– Нічога не трэба чужога! Мужык беларускі-мужык, Ён […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911) …Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе, А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір. Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе, Бо […]...
- Святая ноч Святая ноч і зорак карагод, І месяц узышоў зямлю каб асвяціць, Святая ноч бывае раз у год, Святая ноч дапамагае […]...
- БАЛАДА ЗАІРА АЗГУРА (15.01.1908-18.02.1995) Камень халодны, нібы вечны лёд, Але ў тваіх руках ён ажывае, Цяплеючы, святлеючы, як мёд У кветках тых, куды […]...
- БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА (19.03.1768-25.12.1844) Сядзіш прад свечкай, свечка ў цемнаце, Бы кветка адзінокая, цвіце… У Шчорсах школу маеш для сялян, Каб і яны […]...
- БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА (1842(?)-26.06.1863) На белых травах кроў і кветкі на крыві, І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш, І спадзявання ўжо […]...
- БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА (1.11.1933–7.08.2001) …А Бацькаўшчына родная, як кроў, Што праз бінты, як– межы, праступае, І пры чужых чужою не бывае Зямля, дзе […]...
- БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА (16 стагоддзе) Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца Царкоўнікі, якім асвета – зло, А не жывое Божае святло, Якому быць […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (15.05.1882-28.09.1937) Вандроўны тэатр не па свеце вандруе, А толькі з самотнай душы– да душы І ў душах, нібыта ў палацах, […]...
- БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ (1920-1948) Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА (6.07.1937-8.05.2005) Калючы дрот у нашае крыві, Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых. І ты, як можаш, з ім так […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ ТАРАСАВА (10.10.1940- 20.03.2010) З-пад снегу праразаюцца дарогі, Як праз туман віднеюцца крыжы. Крыжоў, нібыта лесу, густа, многа, Але шчэ болей без […]...
- БАЛАДА НАТАЛЛІ АРСЕНЬЕВАЙ (20.09.1903-25.07.1997) Далёка, нібыта ад сонца, ад маці-краіны З Малітвай у сэрцы за родны самотны народ, Глядзела ў чужыя нябёсы яна, […]...
- БАЛАДА ВАЛЕРЫ МАСЛЮКА (30.03.1953-26.08.2001) На сцэне пустой зноў рыпяць палавіцы, Як сосны старыя начамі рыпяць Па-над інсургентам, якому не спіцца, Якому нічога няма […]...
- БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА (10.02.1868 – 20.05.1918) За родную краіну, звычай і мову, за гонар груддзю ўставайце. К. Каганец …І турма на зямлі на […]...
- БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ (каля 1837-пасля 1886) Ты ў высылцы за кінутыя кветкі Паўстанцу на яго апошні шлях Глядзіш на свет з усмешкай вельмі […]...
- БАЛАДА ІГНАТА БУЙНІЦКАГА (22.08.1861–22.09.1917) Ад роднай вёскі ў Вільню доўгая дарога, Але дарога гэта– быццам бы да Бога, І ты па ёй ідзеш […]...
- БАЛАДА АНДРЭЯ МРЫЯ (1.09.1893–8.10.1943) Ты едзеш на Радзіму паміраць– Такую радасць даў табе Гулаг. Наўкол снягі і, нібы кроў, зара За цягніком па […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША ЛАДЫ-ЗАБЛОЦКАГА (27.08.1811-жнівень 1847) …Не любяць вальнадумлівых цары. І, каб ты мог памерці без пары, Ты ў Грузіі паслужыш радавым. Над скаламі […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ СМОЛІЧА (29.09.1891-17.06.1938) …Ну а заўтра цябе расстраляюць І ніхто страшны стрэл не пачуе. Твае зоры з нябёс паўпадаюць, Тваё сонца ў […]...
- БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ (15.07.1410) Пад латамі стальнымі крыжакоў Жывыя душы і жывая кроў, І ім, як нам, жыццё таксама міла, Але палюбіць сёння […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...
- БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН (6.04.1946-30.04.2011) На зломе вясновай маланкі Твая адляцела душа… І сонца ўзыйшло новым ранкам, І ўспырхнулі птушкі з крыжа, І ўсё, […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА (6.02.1914-4.02.1978) “Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”- Складаўся верш і плакала твая душа, Бо бачыла, як наша мова дагарае На ўсходзе […]...
- Свечка. Агонь. Пажар Свечка. Агонь. Пажар. Недзе Шапэн рыдае. Душы. Абдымкі. Жар. Веру. Хачу. Жадаю. Высі. Касцёл. Арган. Я ўжо амаль святая. Мроі. […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...