Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зялёныя шаблі аеру

Зялёныя шаблі аеру
На сажалках вецер згінае.
Бядую, чакаю і веру:
Загоіцца рана скразная.

Пад вечар птушынага рэю
Слабее напал неўзаметку.
За ўсё, чым жыву, адхварэю –
За кожную пчолку і кветку.

На сажалках з бурбалак сіта:
To дожджык сыпнуў нечакана.
Смугою ўжо далеч спавіта
I зноўку смыліць тая рана.

Журба на зялёных улоннях,
I мне не развеяць патолю.
Я знаю: Чарнобыль сягоння –
Везувій сусветнага болю.

Мне страшна, мне крыўдна, мне горка,
I, пэўна ж, на свежую рану
Ля сажалак драч надвячоркам
Дзярэ золкі кужаль туману.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зялёныя шаблі аеру - Віктар Гардзей