Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сон верамея падарожніка

Стаміўшыся ад працы ў полі
Дзед Верамей прылег на лён,
Заплюшчыў вочы і паволі
Зваліўся ў нейкі дзіўны сон…

Бы ён, з суседам, вінаваты
Што эканоміцы – каюк!
Аб тым з экрана на ўсю хату
Лямантаваў якісь дзяцюк:

“Што, згаварылісь па саседству,
Да жроце імпартный балык?
Я ж абязал вас жыць па срэдствам,
Не понял, дзед, радной язык?”

Траслася столь, звінелі шыбы
Наш дзед спалохаўся зусім
Дачка прывезла з Вільні рыбы
Адкуль вядома гэта ўсім?

“Цяпер пра джынсы, шорты, бодзі,
Зачэм вам трапкі іх нужны?
Вот я в сельмаге, што напроціў,
Купіў атлічныя штаны!

Стары глыбей залез у кудзелю
Якія бодзі, што за чорт?
Намерыў джынсы, у нядзелю,
Але ж няма ніякіх “шорт”!

Тут узгадаў прамоўца “лохаў”,
Пасля “сьвядомых” час прыйшоў,
ўсіх дэвальвацыяй спалохаў
І да валюты перайшоў:

“C утра за баксамі народзец
Ужэ ў абменнікі бяжыт
Іх не валнует што ў гародзе
Бур’ян да лебяда стаіт.

Прэдупрэждаю, будзет хужэ
Вам з еўрамі, но без рублей.
Зацягнеш рэмяшок патужэ,
Я не пугаю, Верамей.”

Тут забрахала cучка Муха
Падскочыў дзед, душа баліць!
Ен ушчыкнуў сябе за вуха,
Каб зразумець, што больш не спіць.

Лілася песня праз вакенца,
Суседзкі тэлек заспяваў.
Чуваць някепска было ў сенцах,
Дзе толькі на кудзелі спаў.

Зняў галіфэ, зайшоўшы ў хату,
Надзеў замежныя штаны,
Панчоху з еўрамі пакратаў
І засмяяўся – сон дурны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сон верамея падарожніка - Верамей Падарожнік