Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ ВЕДАЮ

Каб прыйсці да яго,
Колькі трэба прайсці?
Каб дазнацца прызнання,
Што ў сабе адшукаць?
Колькі ў сэрцы пяшчоты
І ласкі ўмясціць,
Каб ён змог пакахаць…
Колькі думак узважыць,
Колькі бед перажыць,
У адно каб два жыцці
Нарэшце злучыць?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НЕ ВЕДАЮ - Вера Буланда