Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАБ ЗНАЦЬ

Ты ўставаў разам з сонцам –
Не праспаць бы каханай,
Рваў рабінку па гронцы –
Позірк каб палымяны
На сабе затрымаць.

Выпраўляўся далёка,
Свету бачыў багата,
Што каханне ля вокан –
Насупроць тваёй хаты,
Каб было табе знаць.


Верш КАБ ЗНАЦЬ - Вера Буланда