Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё – загадка, жыццё – іспыт

Жыццё – загадка, жыццё – іспыт:
Над прорвай звабнай прайсці па дроце.
А мы – бяжым, аж звініць капыт
На кожным д’ябальскім павароце.

To рэвалюцыя, то застой,
To Юр’еў дзень, то аседласці рыса, –
Заўсёды мы перад зманнай вярстой:
I ў пекле – райскія ёсць абрысы.

Каму цукерка, каму бізун –
А кожны з лужыны пнецца ў мора,
I чэснасць лічым за драбязу,
I выкідаем на сметнік гонар.

Хто вераломствам, а хто маной
Збіваем прагна спакусы яблык –
Абы з наварам – любой цаной, –
I спавядацца бяжым да д’ябла…


Верш Жыццё – загадка, жыццё – іспыт - Васіль Зуёнак