Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Ніцее надзея

Ніцее надзея.
Як рошчына – роспач.
Ў нядзелю ўсе дзеі
нарогам – нароскрыж.

Дажджынкі ў дажынкі.
І росы ў дакоскі.
Хмурэе хмурынка
па скошанай косцы.

А рэха арэхам
у лесе лясуе.
Як грэшна: агрэхі
касуюць красу ўсю.

Завыць каб завейна,
лаўчыцца ваўчыца.
Радзее надзея.
Мне сніцца…
сініца.


Верш ***Ніцее надзея - Васіль Рагаўцоў