Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабка

– А ці можаце вы, дзеткі, растлумачыць,
Што ж у нашай мове слова “бабка” значыць?
Ніна: Ну, вядома ўсім – “бабуля” –
Маміна ці татава матуля.
Лена: То старэнькая жанчына.
Лоб і твар, і рукі – у маршчынах.
Вераніка: Страва з дранай бульбы.
Там і мяса, скваркі і цыбуля…
Ала: Грыб. Іначай – падбярозавік.
А расці ён любіць пад бярозаю.
Лёня: То кавадлачка са сталі,
Каб на ім касцы касу кляпалі.
Міша: Бабка… Гэта снапоў кучка.
Ставяць іх на полі. Для прасушкі.
– Ну й разумнікі! – сказаў настаўнік. –
За адказы ўсім выдатна стаўлю.


Верш Бабка - Васіль Рагаўцоў