Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзівацтвы восені

Мая восень цнатлівая –
Калі дрэвы нагі, –
У адным толькі схібіла:
Далеч з слёзнай смугі.

Датыкнецца да скуры
Шэрай пасмай дажджоў:
“Хіба чорствы ці хмуры,
ці закладнік чаго?

Каб адчуў моцны голад
Ўшчэнт сасмягнутых вуст,
Непатрачаны солад
Ў посуд цуд закую”.

І купаецца ў лужах
Чарцянятка-лісцё,
Ўсё чакае віхуры…
Што здзярэ проч асцё!

…Абнімі мяне, восень,
Летам цёплым сагрэй,
Каб зноў выйшаў на ростань
каля родных дзвярэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзівацтвы восені - Васіль Азаронак