Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шкадую

Не шкадую, што я не абранніца.
Не магу на жыцце я абразіцца
Ні за восеньскі смутак народжаны,
Ні за сцюж і завей падарожную.

За імгненне кахання адзінага,
Адзіноту што ў сэрцы пакінула,
Ні за крыж, ад калыскі дарованы,
Ды слязьмі ўзлюляны, узгадованы.

Не шкадую, што з марамі-ценямі
Я ў аблоках плыву, летуценніца.
Мы з пакутай сяброўкі найпершыя,
А ў дадатак, што трызню я вершамі.


Верш Не шкадую - Валянціна Владава