Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малюю вобраз твой

Малюю вобраз твой у думках,
Штрыхі наношу прама ў сэрца.
Мо, марыць хто аб пацалунках…
Я ж на мяжы жыцця і смерці.

Якім пункцірам лес пазначыць-
Чырвоным, жоўтым ці блакітным?
Зноў з боку не хачу пабачыць
Сябе плакучаю ракітай.

З усіх пытанняў важных тое
Аддадзена імклівай плыні.
На самай справе нас жа двое,
Чаму адна плаціць павінна?

Малю хвіліны нечакання
Жаночай стомленай душою.
Для нас не выхад у растанні.
Каханне ўсе яшчэ са мною.


Верш Малюю вобраз твой - Валянціна Владава