Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А хто прыкладзецца к блакітнай

Верш:
…А хто прыкладзецца
к блакітнай бутэльцы –
то здейсняцца мары, я чула даўно.
Жаданьне наперад задумаць патрэбна.
Ну, вось, і прыклаліся, толькі адно,
забылі задумаць, і круціцца ў думках:
– Якое жа смачнае гэта віно…


Верш А хто прыкладзецца к блакітнай - Валянціна Баранава