Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жодзінскі асілак

Жодзінскі асілак

Асілак жодзінскі – БелАЗ,
Ты – зубр сярод машын,
Бы радзівілаўскі палац,
Дарос да аблачын.

Ты – роднай Беларусі дух
Магутны і стальны,
Ты – безліч працавітых рук,
Што робяць быллю сны.

Ты як паганскі моцны дуб
З гісторыі дзядоў,
Ты – веліч мар, што гнуць бяду,
Аб дні праз сто гадоў.

Ты сімвал, волат, працаўнік
І казачны герой,
Ты для мяне не грузавік,
А твар зямлі маёй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жодзінскі асілак - Валера Мацулевіч