Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гульня

Ранкам неба пацямнела, а днём
На дарогу ўпала чорным агнём.

Нахіліўся і падняў я агонь,
Перакінуў з далані на далонь.

І на правай – прапаліў скуру ён,
і на левай, як кляймо, стаў відзён.

І спытала даланя ў далані:
– Для чаго нам перакідваць агні?

І сказала далані даланя:
– Гэта забаўка такая. Гульня.


Верш Гульня - Уладзімір Някляеў