Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зарабіў

Раніцай на вуліцы
Два сябры сустрэліся,
Весела ім курыцца,
Языкамі мелецца.

-Слухай, Дзімка,
Дзе твая старая машына?
Хіба можа памяняў,
Ці працерлась шына?

-Гэдак, праўда, памяняў,
Езджу ўжо на новай.
-Дык а дзе ж ты грошы браў
На таку абнову?

-Еду неяк я сабе
На старым карыце,
Ўсё бразгоча і трасе,
Хочацца завыць мне.

Ланжэроны пагнілі,
Аркі увалілісь,
А падшыпнікі дзяўблі –
Колы чуць круціліць.

Ладна, думаў, падвару,
Дзе крыху падладжу,
Неяк тэхагляд прайду,
Можа як падмажу.

Тут гляджу на светлафор –
Бумер вылятае,
Так ён шчыльненька падпёр,
Прама падпіхае.

І ў імгненне думка мне
Бліснула маланкай –
Хай разочак таўкане,
Я падстаўлю банку!

Падыграў, разгарачыў,
А тады на тормаз!
Чую – тах! Гатоў, пабіў!
Ну, цяпер ты мой, брат!

Каб ДАІ не выклікаць,
Баксаў мне адсыпаў,
Ну а сам хутчэй цякаць,
Бо яшчэ ж і выпіў…

Еду гэдак я далей,
Джыпер выязджае.
Дзе рабілі тых людзей? –
Зноў карціна тая!

Думаю, ну што губляць,
Шчэ разок падстаўлю.
Радасці не парадаць,
Я бязрукіх слаўлю!

Грошай тут узяў пабольш,
Ён жа і не бачыў,
Што растоўчаны мой корч,
Бы пярун адзначыў.

Еду, баксы шалясцяць,
Сунецца карыта,
Можна новае купляць,
Раз сваё разбіта!

Гэдак вось я зарабіў,
Дарагі мой дружа,
Смелых Бог благаславіў,
Слабакоў паплюжыў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зарабіў - Уладзімір Мірончык