Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неруш

Рыгору Барадуліну
Расчаруюся ад шашы,
І у лес напрасткі пакрочу.
Адшукаюць адразу вочы
Некранутыя спарышы.
Неабдымнае — не абняць,
Не адняць гэтых траваў росных,
Узляцелі да неба сосны,
Дакранаюся — і звіняць.
Як знямоглае птушаня,
Што з гнязда на зямлю зляцела,
У траве адпачыць прысела
Анямелая цішыня.


Верш Неруш - Уладзімір Марудаў