Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу.
Але йдзі і не губляй спакой.
Ёсць замест прыватнай неўміручасці –
Бессмяротнасць нацыі тваёй.
Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце
Будуць працвітаць твой Люд і Край…
Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым
Шчасце пасмяротнае і рай.


Верш Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу - Уладзімір Караткевіч