Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я надзею маю адну

Я надзею маю адну
Што ніяк у душы не гіне
Я да восені дацягну
I Радзіму сваю пакіну

Я паеду далека ў свет
Я паеду услед за марай
Што ўсё кліча мяне, заве
Засцілае душу туманам

Што я бачыў ў далекіх снах
На мяне ўсё яшчэ чакае –
Маладой сенажаці пах
На радзіме мяне не ўтрымае

Я не хутка дамоў вярнусь
Буду жыць у краінах дальніх
Толькі можа, ува сне здрыгнусь
Ад тваіх вачэй развітальных


Верш Я надзею маю адну - Уладзімер Гардзейка