Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачастуйся – стыне цеплая гарбата

Пачастуйся – стыне цеплая гарбата,
бохан макавы ды сочыва са сліў,-
як гаворыцца спрадвеку, тым і рады
што багатага ў каморцы нажылі.

А за шыбай дзень згасаючы і шэрань,
вечар моўчкі ў пошук зоркі абвясціў,
каб да твару мне у прыцемках прымерыць
тыя водбліскі ад зьнічак уначы,

Каб бруіўся бястурботна і звычайна
свет утульны і пяшчотны, залаты.
і з’явіўся ты як быццам нечакана-
насамрэчы, я згадала – прыйдзеш ты

Па-сяброўску каб пагутарыць да ночы.
дый навошта нас раскідала жыцце?
проста страціліся мы з табой аднойчы,
мы згубіліся калісьці. Вось і ўсе.


Верш Пачастуйся – стыне цеплая гарбата - Таццяна Лех