Верш Як надыдзе мой час адыходзіць
Як надыдзе мой час адыходзіць
І мяне пакладуць у труну –
Пасумую адтуль пры народзе
І быццё з небыцця памяну.
Адчаплюся нябачна ад цела,
Адпіхнуся, “бывай” прашапчу
І адчую – нарэшце, ўзляцела
І жывая за светам сачу!
Расчыню, не кранаючы, дзверы,
Атрасу пахавання нуду
І з задушлівай клеткі кватэры
Невідзімкай на волю сыду.
Прабягу на ўспамін па мурогу,
Захаваю пачуцці свае –
Як мне падаюць зоркі пад ногі,
Як мне ноч калыханкі пяе,
Як палаюць світальныя росы,
Як лістота шапоча ў бары,
Як гасцінна вітаюць нябёсы
І пяшчотна люляюць вятры.
Абап’юся салодкім паветрам,
Уздыму дух захоплены свой
І пачну адмяраць кіламетры –
Іншаземкай над роднай зямлёй.
Ды, куды мяне Бог ні направіць –
Ці то ў пекла – гарэць, ці то ў рай,
Я і там буду помніць і славіць
Ненаглядны, чароўны мой край…
Ещё вершы:
- Адыходзіць, адплывае дзень за небакрай Адыходзіць, адплывае дзень за небакрай. Сустракай, прырода-маці, вечар, сустракай. Ўсе нябёсы зацягнула шэраю смугой, Ледзь калыша ветрык дрэвы – ўсюды […]...
- Хаўрус сваякоў З намі, прычакаўшы лепшай долі, З цеплынёю помніць Беларусь: Казімір Сваяк, як кветкі ў полі, Землякоў збіраў у свой хаўрус. […]...
- Пыл на вятры Scorpіons Dust іn the wіnd Я заплюшчу вочы, Толькі на імгненьне – і яго няма.. Мроі ўсе мае, Паўстаюць перад […]...
- Не было і не будзе Не было і не будзе Ў мілога каханкі, Каб спявала такія, Як я, калыханкі. Ці трапіцца дрэнная, Ці залатая, Але […]...
- Мех, снег і смех Дзед Мароз нёс свой мех. Ды паставіў мех у снег. Снег ішоў, ішоў, ішоў… Дзед свой мех і не знайшоў. […]...
- Туга аб каханай Дзе нябёсы сіні і высокі, Дзе ніколі людзі не былі – Там жыве адзіная далёка. Церам там блакітны за аблокі, […]...
- Дзе расплылась душа на часткі Дзе расплылась душа на часткі, Цвікамі сэрца да крыжа прыб’ю. Твой погляд я злаўлю знянацку, Адчай спытаю, бо люблю… Стары […]...
- Прысвечана L А на небе лагодныя зоркі Штосьці шэпчуць маркотнай луне. Але ж ты не шкадуеш мяне – Толькі позірк кідаеш свой […]...
- Дзень нараджэння 34 гады… 34 леты 34 разы Канулі ў Лету. 34 зімы… 34 лютых… 34 камы Ў горле самкнуты. 34 разы […]...
- Вецер зносіць апошні лісток Вецер зносіць апошні лісток І не вернецца ён больш ніколі. Вось таксама бывае ў жыцці: Пакідае ўсё, крамя болю. Разрываючы […]...
- Начныя вятры Якія над сьветам скуголяць вятры, Якія над сьветам шугаюць вятры!.. Ты чуеш, каханая, іх?.. Я ведаю: чуеш і хочаш акрыць […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- Увечар муж дамоў прыходзіць Увечар муж дамоў прыходзіць І сумна жонцы дакладае: – Ў мяне – праблема на рабоце, Дый шчэ няёмкая такая. Тут […]...
- Не любі мяне Не любі мяне. шукай не мяне. тампліеры па сэрцах танчаць сцюдзёнае танга. не шкадуй мяне. даруй не мне. рызыкуй не […]...
- Мае правы Я рады, валодаю правам бясконцым I цешыцца небам і роднай зямлёй, I дыхаць паветрам, і грэцца пад сонцам, I твар […]...
- Тварцу Ты прыдумаў Сусвет. У Сусвеце вакантныя месцы на жыццё і на смерць, усё астатняе – не ў цане. Ты ў […]...
- Зялёнае мора Нябёсы плакалі спаленай шчаснасцю. Хісталіся на вятры вагі прасторы. А мы стваралі ружовыя акуляры марнасці. І назіралі праз іх на […]...
- Купляйце мінскае паветра “Купляйце мінскае паветра – Непараўнальны водар свой!” Ужо й да гэтага дапетрыў Хтось “камерцыйнай” галавой. У гэткіх банках, што і […]...
- Апантанасць Намаж мяне на скібку хлеба cалодкім трускавічным джэмам, налі мяне гарачай кавай у любімы кубак раніцою МНОЮ пачні свой дзень […]...
- Ратавала, катавала Карацеў мой дзень, як поўня. Зоркі ў кошык я сабрала, Залатым ён мёдам поўны. Па сьцяжыне, па сьцябліне Я ірвалася […]...
- У дарозе Бягуць бярозкі ля чыгункі, Гляджу на іх я з-пад рукі. Вясна дала ім падарункі – Зялёных колераў лісткі. Я іх, […]...
- Напаі мяне мёдам слоў Напаі мяне мёдам слоў, Дакранайся пяшчотна рукамі, Аднясі у краіну сноў, Што ляжыць за сівымі вякамі. Пацалуй мяне, дарагі, І […]...
- Вятры мае Вятры мае, Сябры мае! Шуміце, вейце на ўсю сілу, Каб толькі гул, Каб толькі свіст; Зрывайце шэрасць з небасхілу, Змятайце […]...
- Ні першы, ні апошні Ні першы, ні апошні на прамежку жыцця, на скрыжаванні поглядаў мая дарога – сумленне і цішыня. Я назіраю за паветрам, […]...
- За акном – снегавеяў дыханне За акном – снегавеяў дыханне. За акном – маразы і вятры. Снегіры ў косы вішань світаннем Заплятаюць істужку зары. Каля […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (15.05.1882-28.09.1937) Вандроўны тэатр не па свеце вандруе, А толькі з самотнай душы– да душы І ў душах, нібыта ў палацах, […]...
- Я мог лятаць Я мог лятаць… З лістотай у восень ападаць, Жаўруком вітаць у аблоках, Ноччу з зорамі маўчаць І снегам белым замятаць. […]...
- Спіць вакол усё, спіць вакол зямля Спіць вакол усё, спіць вакол зямля, Спіць пад снегам лес, вёска спіць мая. Толькі я не сплю, а яшчэ не […]...
- Спакуса Ты рэжаш яблык. У салодкім соку ўмываецца халоднае лязо. Табе так хочацца той сок злізнуць з ляза… Ды толькі гастрыня […]...
- Усхваленне Радзімы Край мой родны, скажу без падману: Куды б сцежкі твае ні вялі,- Я душой прыкіпеў да Ашмянаў,- Няма лепшай на […]...
- А я радзіме верш ці нарадзіў А я радзіме верш ці нарадзіў, Які б за мной радзіма паўтарыла, Які б у спёку свежа халадзіў, А ў […]...
- Зімовы малюнак Не ява быццам бы навокал.- Знямелі ў лесе гмахі-хвоі, Сняжынкі, нібы дыяменты, У вочы сыплюць белізною. Ва ўборы вольхі і […]...
- Зноў Ты мяне прыручыў, як лясную птушку, Салодкім напевам засадзіў у пятлю. Скраў з майго твару дзіцячую ўсмешку. Аддала ўсё, нават […]...
- Апакаліпсічнай бітвы Рай я ненавіджу Дабярэцца неотложка Да майго таксама ложка, Будзе крама сумаваць, Маё мейсца пуставаць У чарзе ў аддзеле вінным За салодкім і […]...
- Як вясёлку ткалі Калі Па веснавой зямлі Прайшоўся дожджык босы, Вясёлку ткаць Распачалі Вясёлыя нябёсы. – Чакайце! – Гром не мог маўчаць – […]...
- Кніжны запой Кніжны запой – маё гора, маё захапленне. У гэтым салодкім тумане я знік назаўжды. Знік з галавой у прасторы сляпога […]...
- Замак адраджаецца Замак адраджаецца У памяць аб першым суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі Лідскага замка Ціха (хіба што вятры іншы раз свісталі) замак […]...
- Уступнае слова Альтэрнатыва можа быць. Яна бывае і ў каханні. Не кожны ў задніцу глядзіць, але глядзяць, я чуў, бывае. Бывае паляць, […]...
- Ты рыфмаванню зноў паверыў Ты рыфмаванню зноў паверыў. А ўсё ж раней не на паперы, А з дна сардэчнага ўсплывае, Цябе ў нябёсы уздымае… […]...
- Варта ў крылы паверыць свае Варта ў крылы паверыць свае, Трэба ў крылы свае паверыць, А нам смеласці ўсё не стае, Каб свой край на […]...