Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне б пайсці

Мне б пайсці, як снег, празрыста-лёгка
за табой нябачнымі шляхамі,
адшукаць свой лёс сярод аблокау
і растаць нячутна, нечакана.

Снег заўсёды лашчыць і турбуе,
да зямлі ляціць, на ёй знікае.
Так і я – тваё цяпло адчую
і зраблюся быццам нежывая


Верш Мне б пайсці - Таццяна Барысава