Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шанец

Не адмаўляй, адказваючы мне,
Паветра набяры, заплюшчы вочы,
Адчуй – усё сумуе па вясне,
Надвор’я стан капрызны, бы дзявочы.

Калі ты ў стане гэтым, памаўчы,
Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца.
Хачу знайсці тваёй душы ключы –
У жураўля ператварыць сініцу.

Хачу з табою сонца сустракаць
І выпраўляць у шлях далёкі зоры…
Не адмаўляй, дай шанец адшукаць
Каханню шлях у студзеньскай прасторы.

29.01.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шанец - Сяргей Махнач