Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У ГУШЧАРЫ, ДЗЕ ЯК НіКОЛі ЦіХА

У гушчары, дзе як ніколі ціха,
Дзе змрок вартаўніком ляжыць,
Далей ад прамянёў чужога ліха,
Раўчук лясны срабром журчыць.

Касуля зранку толькі прыбягае,
У шкельца вадзяное паглядзець,
Напіцца, потым, як заўжды, знікае,
Бо на ўсходзе пачынае чырванець.

Малы ўсё спіць, зіму сваю чакае,
Вось ліст апошні хутка ападзе.
і цмянае ўсё; нікуды не знікае,
Раптоўна так пад белым прападзе.

Пакрыецца раўчук пуховай коўдрай,
У холадзе другія пачне бачыць сны.
Дзе ён на небе з красатуляй зоркай,
Не разлучыць каханых лесу да вясны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У ГУШЧАРЫ, ДЗЕ ЯК НіКОЛі ЦіХА - Сяргей Брандт