Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Акрыленасць

Акрыленасць!
Малітвамі зямлі
Так бессаромна вырастаюць крылы.
Мне да душы распранутай, астылай
Не вераць больш ні мачты-караблі,
Ні вецер.
Толькі вейкі твае блізка
І мора некранутай цішыні
На свеце.
Бы з маўклівай адаліскі
Разбэшчыным шаўком спадаюць дні.
І ўсё смяецца подыху жывому.
Што целу нежаданаму цяжар –
Акрыленасць!
Як плечы без крыжа:
Бліжэй да жарсці
ці
Далей ад Бога?
Не ўсё адно!..
Малітвамі зямлі
з пункціру мора вырастае ранак,
Як незагойная святая рана.
Пакорлівая Богу і Любві
Акрыленасць!
…Далёка ад Цябе
Здаецца ўсё мне важным ці бязважкім.
Твой карабель убачыць мне не цяжка,
Калі так проста сэрца там жыве!
Калі б пачуў,
у Госпада прасіла б
твой дзень адзін ды й смелы “по-це-луй”!
Мне з літасцю за гэты лёс даруй
Акрыленасць,
бо ўсё жыццё без крылаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Акрыленасць - Стася Кацюргіна