Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ледзьве сонца хмурынка заслоніць

Ледзьве сонца хмурынка заслоніць –
Памяняюцца фарбы крадком,
Па-інакшаму лес загамоніць,
I з-пад сэрца дыхне халадком.

I заўважыць цікаўнаму можна –
Зменяць рэчы сваю глыбіню,
Паўнагучнасць… Ступаць асцярожна
Ля вялікага трэба агню.

Недзе дрэмлюць пякельныя рэкі,
У якіх не злавіць акуня.
Эх, вы, людзі, эх, чалавекі, –
He парушце устойлівасць дня!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ледзьве сонца хмурынка заслоніць - Сцяпан Гаўрусёў