Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ната маму любіць надта

Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму. І ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: То шукае маму, То гукае маму: – Мама, дзе піжама? – Мама, дзе панама? – Мама, дзе праграма?.. Мама. Мама. Мама. Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта Любіць маму!


Верш Ната маму любіць надта - Рыгор Барадулін